Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2021, 17:23

Піневіч: матэрыяльна стымуляваць беларусаў да вакцынацыі супраць COVID-19 няма неабходнасці

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матэрыяльна стымуляваць беларусаў вакцынавацца супраць COVID-19 пакуль няма неабходнасці, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль нам, з майго пункту гледжання, зыходзячы з аналізу, які мы праводзім, ніякае стымуляванне для вакцынацыі не патрэбна. У нас кожны разумее (важнасць вакцынавання. - Заўвага БЕЛТА), робіць свой усвядомлены выбар. Такога, што ёсць вакцыны, але няма жадаючых прышчапіцца, у нас няма", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр адзначыў: пункты вакцынацыі былі адкрыты ў гандлёвых цэнтрах з мэтай, каб вакцынавацца магло як мага больш людзей. "У Мінску мы дабіліся таго, што пачалі знікаць чэргі ў паліклініках", - сказаў ён.

Зрэшты, лічыць Дзмітрый Піневіч, прышчэпачныя пункты ў гандлёвых цэнтрах ёсць сэнс адкрываць у вялікіх гарадах. "Ёсць сэнс, калі гэта вялікія гарады. У маленькіх асаблівага сэнсу няма. Напрыклад, гэта могуць быць абласныя цэнтры і гарады паскоранага развіцця - Маладзечна, Баранавічы і інш", - сказаў міністр, нагадаўшы, што цяпер прышчэпачныя пункты адкрыты ў паліклініках, бальніцах і медсанчасцях.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што Беларусь чакае пастаўку вакцыны "Спадарожнік Лайт". "Мы пакуль яе не атрымалі, паколькі вакцына вельмі запатрабавана для вакцынацыі ў Расійскай Федэрацыі. Але мы плануем (у нас ёсць заяўкі) прышчэпліваць арганізаваныя калектывы студэнцкай моладзі перад пачаткам навучальнага года", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі