Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2021, 17:38

Петрышэнка: ветэраны бачаць, як людзі ўшаноўваюць іх гераізм у час Вялікай Айчыннай вайны

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэраны бачаць, як людзі ўшаноўваюць іх гераічныя дзеянні, якія яны штодзень здзяйснялі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час ускладання кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ініцыятыва правесці ўскладанне кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі зыходзіла ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія сёння пражываюць у Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы. Разам з імі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел афіцыйныя асобы і моладзь сталіцы. "Для кожнага беларуса Дзень Перамогі - свяшчэнная дата. Мы памятаем подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, таму не толькі штогод, а штодзень ушаноўваем памяць кожнага загінулага, даглядаем магілы, клапоцімся аб ветэранах, якія жывуць у нашай краіне. На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш, таму мы павінны спяшацца, каб як мага больш часу праводзіць з гэтымі людзьмі, сустракацца з героямі і даведвацца пра гісторыю, успрымаць тую любоў да Радзімы, якая ёсць у ветэранаў і якую яны пранеслі на працягу ўсяго жыцця. Яны абаранілі незалежнасць нашай краіны, аднавілі разбураныя гарады, пабудавалі новыя прадпрыемствы і адрадзілі сацыяльна-культурную сферу, і яны бачаць пазітыўныя вынікі гераічных дзеянняў, якія штодзень здзяйснялі ў час Вялікай Айчыннай вайны. І мы, хто жыве цяпер, павінны гэта захоўваць і прымнажаць", - сказаў Ігар Петрышэнка.

У сваю чаргу міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч адзначыла, што гаварыць дзякуй ветэранам за іх гераічныя подзвігі ў час вайны, за незалежнасць і свабоду, якую яны падарылі людзям, трэба не толькі ў святочныя дні. "Тыя меры дзяржаўнай падтрымкі, якія сёння існуюць, пацвярджаюць, што ветэранам удзяляюць увагу кожны дзень, асабліва праз сацыяльнае абслугоўванне. Мы абышлі перад святам усіх герояў вайны, каб даведацца, у чым яны маюць патрэбу, - гэта рамонт кватэры, бытавых прадметаў, дапамога па гаспадарцы. Бо нашай мэтай заўсёды было і застаецца рабіць іх побыт больш зручным і камфортным. Важна і пенсійнае забеспячэнне, якое таксама ажыццяўляецца на належным узроўні. Дапамога з боку дзяржавы значная, хоць тут важна адзначыць, што не ўсё вымяраецца грашамі. Як паказвае практыка, самае галоўнае для ветэранаў - стасункі", - сказала яна. Міністр падкрэсліла, што дзякуючы сустрэчам з ветэранамі людзі атрымліваюць магчымасць пераймаць каштоўныя жыццёвыя веды, якія трэба засвойваць і перадаваць іншым пакаленням.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі