Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2019, 19:55

Петрышэнка абмеркаваў з прадстаўніком ЕАК падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка абмеркаваў са старшынёй каардынацыйнай камісіі II Еўрапейскіх гульняў, членам Выканаўчага камітэта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, прэзідэнтам НАК Грэцыі Спірасам Капраласам падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

На сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да правядзення эстафеты "Полымя міру". Пачаць акцыю запланавана 3 мая ў Рыме, дзе размешчана штаб-кватэра Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Сустрэча агню ў Беларусі адбудзецца 12 мая, пасля чаго эстафета пройдзе па ўсіх рэгіёнах краіны. "Бакі адзначылі важнасць і значнасць правядзення гэтай акцыі для папулярызацыі Еўрапейскіх гульняў", - адзначылі ва ўрадзе.

Закраналіся і іншыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў, работы фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", узаемадзеяння з еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі.​

II Еўрапейскія гульні пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску. Будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту. Усяго будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы буйнейшыя - нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэну", "Чыжоўка-Арэну", Палац спорту. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі