Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2021, 19:59

Петрышэнка абмеркаваў у Оршы работу ў чырвоных зонах, кавідныя выплаты і наяўнасць СІА

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведалі Аршанскую гарадскую бальніцу нумар 1 імя Сямашкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Работа ў чырвоных зонах у гарачае надвор'е, кавідныя выплаты, наяўнасць СІА і камплектуючых для высокатэхналагічнага абсталявання, работа маладых спецыялістаў - гэтыя і іншыя пытанні віцэ-прэм'ер абмеркаваў сёння ў Оршы", - сказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер, у пандэмію COVID-19, бальніца працуе ў тым ліку і як кавідны шпіталь. Частка аддзяленняў знаходзіцца ў чырвонай зоне, а ў іншых медработнікі аказваюць дапамогу грамадзянам з хранічнымі захворваннямі, у тым ліку кардыялагічнымі, неўралагічнымі, гінекалагічнымі, уралагічнымі, афтальмалагічнымі. Ігар Петрышэнка азнаёміўся з работай ангіяграфічнага кабінета, наведаў і рэанімацыйнае аддзяленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі