Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 снежня 2012, 11:17

Першыя кампаненты другой батарэі зенітнага ракетнага комплексу Тор-М2 паступілі ў Беларусь

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя кампаненты другой батарэі зенітнага ракетнага комплексу Тор-М2 паступілі ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.

Пастаўка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай ўзбраення на 2006-2015 гады, растлумачылі ў ведамстве.

У Мінабароны таксама нагадалі, што першая батарэя зенітнага ракетнага комплексу Тор-М2 паступіла на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў ППА ў канцы 2011 года. У 2012 годзе падраздзяленне брыгады прыняло ўдзел у вучэннях з баявой стральбой на палігоне Ашулук, дзе было ацэнена на выдатна.

"Пераўзбраенне злучэння на новую зенітную ракетную тэхніку ППА дасць магчымасць значна пашырыць баявыя магчымасці ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па проціпаветранай абароне", - адзначылі ў міністэрстве.

Комплекс Тор-М2 забяспечвае эфектыўную проціпаветраную абарону ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў. Ён можа выконваць баявыя задачы ў любых кліматычных умовах. Тор-М2 - эфектыўны сродак паражэння самалётаў, верталётаў, аэрадынамічных беспілотных лятальных апаратаў, кіруемых ракет і іншых элементаў высокадакладнай зброі, якія ляцяць на сярэдніх, малых і гранічна малых вышынях у складанай паветранай абстаноўцы. Батарэя Тор-М2 у складзе чатырох баявых машын можа адначасова паразіць 16 цэлей, якія ляцяць з любых напрамкаў са скорасцю да 700 м/с на дальнасці да 12 км і вышыні да 10 км у любых умовах надвор'я, днём і ноччу. Высокая баявая эфектыўнасць таксама дасягаецца за кошт цалкам новага алгарытму ўзаемадзеяння паміж машынамі, якія працуюць у пары. Яны актыўна абменьваюцца баявой інфармацыяй, самі размяркоўваюць цэлі паміж сабой. Сістэмы цалкам аўтаматызаваны, удзел чалавека зведзены да мінімуму.

У міністэрстве дадалі, што ў цэлым штогод на ўзбраенне і забеспячэнне Узброеных Сіл прымаецца да 30 і больш самых новых узораў. У гэтым годзе прыняты 35 новых узораў ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Цяпер па выніках доследнай эксплуатацыі рыхтуюцца дакументы для прыняцця яшчэ трох. У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнага абароннага заказу 2012 года закуплена больш як 200 новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі