Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 09:25

Пералік устаноў адукацыі для павышэння кваліфікацыі педработнікаў устаноўлены ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі ўстанавіла пералік устаноў адукацыі, у якіх педагагічныя і іншыя работнікі дзяржаўных устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай, спецыяльнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, праходзяць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 12 студзеня 2024 года нумар 7, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Першай у спісе ўстаноў стала Акадэмія адукацыі. Павышэнне кваліфікацыі або перападрыхтоўку за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў ва ўстанове могуць прайсці рэктары, прарэктары, дэканы і іх намеснікі, спецыялісты з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў, цэнтраў, сектараў, метадыстаў у Акадэміі адукацыі, абласных інстытутах развіцця адукацыі, кіраўнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных устаноў, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнікі ў спецшколах і спецкласах інтэграванага навучання і выхавання і многія іншыя.

Таксама ў пералік увайшлі сталічныя ВНУ. Сярод іх Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, БДУ, БДУІР, Ваенная акадэмія, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны , Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і іншыя.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі