Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2020, 18:12

Пенсія праз пошту: калі атрымальніка няма дома, грошы ён можа атрымаць і пазней - Мінпрацы

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны блок "Пыталіся? Адказваем!" на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прадаўжае папаўняцца адказамі на самыя актуальныя пытанні, якія грамадзяне адрасуюць у ведамства. Так, рэгулярна паступаюць просьбы растлумачыць тыя ці іншыя сітуацыі ў сферы пенсійнага забеспячэння, паведамляе БЕЛТА.

Напрыклад, жанчына, якая кожны месяц 6 чысла атрымлівае пенсію ў аддзяленні паштовай сувязі, аднойчы не змагла гэта зрабіць у свой дзень, паколькі была ў санаторыі і вярнулася толькі 22 чысла. Як у такім выпадку яна можа атрымаць пенсію за гэты месяц, куды звяртацца і якія гарантыі, што належныя ёй грошы не знікнуць, - адказы на гэтыя хвалюючыя грамадзянку пытанні ў поўным аб'ёме далі спецыялісты Мінпрацы.

"Выплата пенсій праз аб'екты паштовай сувязі праводзіцца з 5 па 26 чысло кожнага месяца. Пры гэтым кожнаму атрымальніку пенсіі ўстаноўлена дата (канкрэтнае чысло месяца) выплаты пенсіі, - растлумачылі ў ведамстве дзеючы парадак. - Ва ўстаноўленую дату пенсіі штомесяц дастаўляюцца іх атрымальнікам дадому або па іх жаданні выплачваюцца ў аб'екце паштовай сувязі. Але здараецца, што атрымальніка няма дома, калі прыходзіць паштальён, або ён не звярнуўся на пошту за атрыманнем пенсіі ў дзень яе выплаты. Гэта звычайная жыццёвая сітуацыя, і ў такім выпадку пенсію можна атрымаць да заканчэння выплатнага перыяду ў аддзяленні паштовай сувязі (па 26 чысло ўключна). Незапатрабаваныя пенсіі не знікаюць, яны ўключаюцца на выплату ў наступным месяцы".

Згодна з заканадаўствам налічаныя сумы пенсіі, не запатрабаваныя пенсіянерам своечасова, выплачваюцца за мiнулы час, але не больш як за тры гады перад зваротам за атрыманнем. Гэта значыць заяўніца можа звярнуцца ў аддзяленне паштовай сувязі за атрыманнем пенсіі за бягучы месяц да заканчэння выплатнага перыяду - па 26 чысло ўключна.

Таксама ў Мінпрацы звярнулі ўвагу, што на выбар пенсiянера пенсія можа выплачвацца праз банк - тады сумы пенсій штомесяц залічваюцца на рахунак пенсіянера. У залежнасці ад віду рахунку - укладны (дэпазітны), бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, у тым ліку да якога выпускаецца банкаўская плацежная картка, - залічаная на рахунак сума пенсіі можа быць атрымана пенсіянерам у любы зручны для яго час непасрэдна ў касе банка або банкамаце.

Адказы на іншыя пытанні можна знайсці на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі