Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2020, 19:56

Паўфінал конкурсу "Міс Беларусь-2020" пройдзе 21 сакавіка

18 сакавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. У паўфінале конкурсу "Міс Беларусь-2020" сустрэнуцца 142 прыгажуні з усёй Беларусі, адбор адбудзецца 21 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай школы прыгажосці.

"Прэтэндэнтак на тытул "Міс Беларусь-2020" чакае яшчэ адна сустрэча з журы. Яны пройдуць гутарку, праверку параметраў і на адпаведнасць патрабаванням конкурсу (рост, сямейнае становішча, наяўнасць татуіровак і г.д.). Таксама дзяўчаты выступяць з самапрэзентацыяй", - расказалі ў прэс-службе.

У адрозненне ад папярэдняга этапу, у паўфінале канкурсанткам дазволена ўсё: шыкоўныя сукенкі, упрыгажэнні, візаж і прычоска. Але прайсціся ў купальніках змогуць не ўсе - некаторым дзяўчатам было рэкамендавана пахудзець або, наадварот, паправіцца. Журы праверыць, ці справілася ўдзельніца з задачай. У канцы паўфіналу прыгажуні адправяцца на фотапробы.

Па выніках кастынгу выберуць ад 25 да 35 фіналістак. Каля месяца яны будуць рыхтавацца да падагульняючага шоу, рэпеціраваць выхады, праходзіць розныя прамежкавыя іспыты, удзельнічаць у культурных і сацыяльных праектах. Імя самай прыгожай беларускі стане вядома 15 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі