Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2021, 16:36

Патрыятычныя арганізацыі Беларусі падпішуць 22 сакавіка мемарандум

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія падпісання мемарандума паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі патрыятычнай накіраванасці адбудзецца 22 сакавіка ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

З ініцыятывай кансалідаваць намаганні ў Год народнага адзінства выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі на VIII Пленуме Цэнтральнага камітэта БРСМ. "Пагадненне нацэлена на сумесную рэалізацыю ў 2021 годзе праектаў па з'яднанні беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, захаванне і папулярызацыю традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці, фарміраванне паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў Беларусі, умацаванне міжканфесійнага міру і міжнацыянальнай згоды", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, дата падпісання мемарандума - 22 сакавіка - невыпадковая. "Гэта сумная дата хатынскай трагедыі. Беларусь помніць яе, як помніць вынік той страшнай вайны - разбураныя гарады і вёскі, скалечаныя душы і сэрцы мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. І наш святы абавязак, як адзначаў Прэзідэнт, - перадаць памяць пра гэту вайну нашчадкам, засцерагчы будучыя пакаленні ад паўтарэння памылак мінулага, зберагчы мір на зямлі. Таксама не выпадкова выбрана месца сустрэчы патрыятычных сіл краіны. Храм-помнік Усіх Святых - месца духоўнага яднання, памяці і арыенцір у будучыню", - падкрэсліла сакратар ЦК БРСМ.

Пасля цырымоніі падпісання пачне работу дыялогавая пляцоўка. "Плануецца, што ў ходзе адткрытага дыялогу "Беларусь: учора, сёння, заўтра" эксперты абмяркуюць актуальныя праблемы - захаванне праўды пра Вялікую Айчынную вайну і супрацьстаянне спробам фальсіфікацыі яе гісторыі, а таксама пашырэнне канструктыўнага дыялогу ў беларускім грамадстве і ўключэнне ў яго розных катэгорый насельніцтва. Мадэратарам і спікерам актуальнай дыскусіі выступіць настаяцель храма Усіх Святых протаіерей Фёдар Поўны", - дадала Аляксандра Ганчарова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі