Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2021, 19:16

Патрэбнасць у некаторых лякарствах у 2020 годзе ўзрасла ў сем разоў

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрэбнасць у некаторых лякарствах у 2020 годзе ўзрасла ў сем разоў. Гэта вынікае з інфармацыі, агучанай генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" Сяргеем Казакевічам сёння на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пастаянным кантролі ў Кіруючай кампаніі холдынга знаходзіцца вытворчасць і рэалізацыя прэпаратаў, найбольш запатрабаваных пры лячэнні пнеўманій і COVID-19. Гэта 146 пазіцый, 80 працэнтаў з іх - прадукцыя арганізацый холдынга "Белфармпрам". Аб'ёмы вытворчасці і паставак такіх прэпаратаў істотна ўзраслі.

"За год, напрыклад, адгружана мерапенему, атракурыуму і цэфтрыаксону ў аб'ёме большым за 7-гадовую патрэбнасць, парацэтамолу і азітраміцыну - большым за 4-гадовую і г.д.", - сказаў Сяргей Казакевіч.

Паводле яго слў, па многіх пазіцыях прадпрыемствы працавалі на мяжы вытворчых магутнасцей, пры гэтым часта былі вымушаны адмаўляцца ад экспартных паставак на карысць айчыннай аховы здароўя. Паводле ацэнак прадпрыемстваў, па гэтай прычыне на экспарт недапастаўлена лекавых сродкаў на суму каля $12 млн, што адпавядае прыкладна месячнаму аб'ёму адгрузкі.

Аднак нягледзячы на шэраг негатыўных фактараў, у мінулым годзе ўдалося рэалізаваць галоўную задачу фармацэўтычнай прамысловасці - забяспечыць ахову здароўя неабходнымі лекавымі сродкамі, адзначыў Сяргей Казакевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі