Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2024, 09:30

Пасольства паведаміла, што ў спісе ахвяр тэракта ў "Крокус Сіці Холе" ёсць яшчэ адзін беларус

Фота ТАСС
Фота ТАСС
26 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што ў спісе ахвяр тэракта ў "Крокус Сіці Холе" ёсць яшчэ адзін беларус.

"Пасольства Беларусі мае інфармацыю аб тым, што ў апублікаваным МНС Расіі абноўленым спісе загінулых у выніку тэракта ў Краснагорску значыцца Вадзім Аляксандравіч Кулік", - сказаў прэс-сакратар пасольства Аляксей Васількоў.

"Беларускі грамадзянін 1981 года нараджэння з такімі данымі працаваў вартаўніком у "Крокус Сіці Холе" і не выходзіў  на сувязь з моманту тэракта", - удакладніў прэс-сакратар.

"З раніцы суботы пасольства знаходзіцца ў кантакце з яго сваякамі і калегамі. Ідэнтыфікацыя цел ускладнена, у сваякоў забраны пробы ДНК", - дадаў Аляксей Васількоў.

Ён таксама звярнуўся да прадстаўнікоў СМІ з павагай ставіцца да перажываючых гора блізкіх ахвяр трагедыі.

Такім чынам колькасць беларусаў, якія сталі ахвярамі тэракта, дасягнула двух. Раней паведамлялася аб гібелі грамадзянкі Беларусі 1978 года нараджэння. Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі Алім Кашавараў, які працаваў вартаўнікоў у "Крокус Сіці Холе", у час нападзення баевікоў на канцэртную залу атрымаў кулявыя раненні і цяпер у крайне цяжкім стане знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы Масквы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі