Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2018, 11:06

Парывы ветру да 20 м/с чакаюцца ў Беларусі 12 лістапада

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты, у асобных раёнах моцны вецер чакаецца ў Беларусі 12 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна на ўсходзе краіны, пройдуць невялікія дажджы, мокры снег. Чакаюцца слабы галалёд, уначы і раніцай туман.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень - 1-7 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 8-11 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі