8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла работу гандлёвай сеткі "Санта", парушэнні выяўлены ў 90 працэнтах аб'ектаў, дзе быў праведзены маніторынг. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
"У рамках праекта "Народны кантроль" спажыўцы выказалі меркаванне аб стане амаль 2,2 тыс. гандлёвых аб'ектаў па ўсёй краіне. Пры гэтым актыўнасць прагаласаваўшых у адносінах да сеткі "Санта" была велізарная менавіта ў апошнія дні. Пераважная большасць прагаласаваўшых выказаліся практычна аб бездакорнай рабоце гэтай сеткі. МАРТ паглядзеў, ці ўсё так добра на самай справе", - расказалі ў прэс-службе.
Парушэнні заканадаўства ўстаноўлены ў 90 працэнтах аб'ектаў, дзе быў праведзены маніторынг. У кожным трэцім да продажу прапаноўваліся тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці (сок яблычны для дзіцячага харчавання, пончыкі, кансервы марынаваныя таматы чэры, прыправа, паўфабрыкат сечаны хуткага прыгатавання з мяса птушкі і інш.). У асобных гандлёвых аб'ектах устаноўлены нездавальняючы стан уваходнай групы, не створаны адпаведныя ўмовы для часовага размяшчэння рэчаў пакупнікамі і інш.
Суб'екту выдадзены рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў, вынесены прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў. Юрыдычная асоба будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
"У мэтах недапушчэння штучнага скажэння вынікаў "Народнага кантролю" прынята рашэнне аб выключэнні сеткі "Санта" з канчатковых вынікаў", - падагульнілі ў МАРГ.-0-