Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2019, 11:42

Парламентарыі падтрымалі дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні падтрымала дэкрэт "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй", прыняла яго да ведама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк, прадстаўляючы дэпутатам дэкрэт, падкрэсліў, што ён выдадзены ў мэтах узмацнення мер адказнасці за карупцыйныя злачынствы. "Барацьба з карупцыяй на ўсіх узроўнях павінна быць рашучай і бескампраміснай", - сказаў ён.

Згодна з дэкрэтам, асобы, асуджаныя за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім. У Генпракуратуры лічаць, што такі падыход разам з іншымі строгімі мерамі па барацьбе з карупцыяй стане дадатковым стрымальным фактарам для такіх праяў.

Паводле даных Генпракуратуры, штогод у Беларусі фіксуецца каля 2 тыс. карупцыйных злачынстваў, да адказнасці прыцягваецца амаль тысяча службовых асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі