Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Парламент на вясенняй сесіі разгледзіць законапраекты па развіцці бізнесу, IT, росце якасці жыцця

Грамадства 02.04.2019 | 14:52
Уладзімір Андрэйчанка
Уладзімір Андрэйчанка

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў знаходзіцца 65 законапраектаў, 37 з якіх цалкам падрыхтаваны да разгляду ў Авальнай зале. Пералік змешчаных у іх пытанняў адлюстроўвае амаль увесь спектр задач па развіцці стабільнага дзелавога асяроддзя, ІТ-сектара, пашырэнні зялёнай эканомікі, павышэнні якасці жыцця ў розных сферах, падтрыманні міру, стабільнасці і грамадскай згоды. Аб гэтым сёння заявіў на адкрыцці вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што парадак дня вясенняй сесіі фарміраваўся ў цеснай увязцы з ключавымі пытаннямі грамадска-палітычнага жыцця, якія шырока і зацікаўлена абмяркоўваюцца ў краіне па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы. У гэты дыялог, важным этапам якога стане зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента, уключаны ўсе структуры ўлады, грамадзянскай супольнасці, бізнесу, айчынныя і замежныя медыя. "Усіх удзельнікаў вялікай размовы аб'ядноўвае жаданне бачыць Беларусь свабоднай, мірнай, справядлівай і стабільнай. І гэта цалкам адпавядае курсу на безумоўнае забеспячэнне нацыянальнага суверэнітэту, эканамічнай незалежнасці, абарону канстытуцыйных правоў і гарантый грамадзян", - падкрэсліў спікер.

Галоўным рэсурсам краіны ён назваў інтэлектуальны патэнцыял. "Толькі абапіраючыся на яго, мы зможам прыкметна знізіць сваю сыравінную залежнасць і нарасціць аб'ёмы экспарту. Акрамя таго, павелічэнне колькасці рабочых месцаў у лічбавай сферы фарміруе высокі попыт. Гэта жыццёва важна для многіх галін і прадпрыемстваў, якія традыцыйна арыентаваны на ўнутраны рынак. Пытанні выходзяць сёння на першы план, і для іх паспяховага комплекснага вырашэння трэба аператыўна ствараць адпаведныя прававыя ўмовы", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Так, для паскоранага ўкаранення навукаёмістых тэхналогій патрабуецца канцэнтрацыя сродкаў пад праекты, якія дадуць гарантаваны эканамічны эфект. Таму сёння ў парламенце лічаць вельмі важным заканадаўча прапісаць дакладны механізм фарміравання праграмы інавацыйнага развіцця. Паводле слоў спікера, гэта стане асноўнай задачай парламентарыяў пры карэкціроўцы закона аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы. "Трэба сур'ёзна думаць і аб тым, каб правілы на беларускім рынку станавіліся ўсё больш зразумелымі і зручнымі для інвестараў. Гэта ў першую чаргу трэба ўлічваць пры разглядзе на сесіі законаў па пытаннях аўдытарскай дзейнасці, тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і экалагічнай экспертызы", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка асобна спыніўся на падрыхтоўцы новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і паправак у закон аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Гэтыя законапраекты, прызначаныя зняць комплекс праблем, што назбіраліся ў правапрымяненні ў грамадзян, арганізацый забудоўшчыкаў і суб'ектаў гаспадарання. "Кола задач, якія трэба вырашыць у гэтай сферы, дакладна акрэслена кіраўніком дзяржавы ў яго дырэктывах па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўнічай галіны. Гэта перш за ўсё павышэнне якасці абслугоўвання, правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, падтрымка сацыяльна слабаабароненых катэгорый насельніцтва і развіццё грамадскага кантролю", - нагадаў спікер.

Выключна важным і актуальным дакументам, з улікам якога парламентарыям трэба будзе будаваць усю сваю далейшую работу, ён назваў Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі. Уладзімір Андрэйчанка таксама звярнуў увагу дэпутатаў на два сур'ёзныя законапраекты. Адзін з іх датычыцца ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. "Яго значнасць абумоўлена тым, што метады розных дэструктыўных сіл з кожным днём становяцца ўсё больш дасканалымі. Мы павінны навучыцца дакладна распазнаваць усе гэтыя пагрозы і жорстка працаваць на апярэджанне", - перакананы старшыня Палаты прадстаўнікоў. Другі асабліва важны дакумент - гэта папраўкі ў некаторыя кодэксы, якія прадугледжваюць увядзенне крымінальнай адказнасці за допінг у спорце. На першы погляд, яго сувязь з бяспекай у сферы інфармацыі не такая відавочная. Але допінгавыя скандалы могуць нанесці вялікую шкоду рэпутацыі спартсменаў і дзяржавы ў цэлым, растлумачыў спікер.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.