Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2020, 10:22

Парадак правядзення кваліфікацыйнага экзамену ў сферы ЖКГ вызначылі ў Беларусі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак правядзення кваліфікацыйнага экзамену ў сферы ЖКГ вызначылі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі нумар 5 ад 15 мая 2020 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Раней парадак прафесійнай атэстацыі ў сферы ЖКГ вызначылі пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2020 года нумар 187. Ён распаўсюджваецца на тых, хто прэтэндуе на пасады служачых арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, і дзяржаўных заказчыкаў у сферы ЖКГ.

Пастановай Мінжылкамгаса ўдакладнены асаблівасці кваліфікацыйнага экзамену. Згодна з дакументам, у яго павінны ўваходзіць пытанні па адной або некалькіх галінах атэстацыі, пазначаных у заяве, з улікам пасады служачага, на якую ён прэтэндуе. Пытанні павінны правяраць прафесійную падрыхтаванасць і тэарэтычныя веды асноў эканомікі, бухгалтарскага ўліку, аховы працы, заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, працы, закупках, аб адміністрацыйных працэдурах і правапарушэннях, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, жыллёвага заканадаўства.

На падрыхтоўку адказу на кожнае пытанне кваліфікацыйнага экзамену адводзіцца адна мінута. Парогавы крытэрый станоўчай ацэнкі камп'ютарнага тэсціравання для кожнай катэгорыі прэтэндэнтаў, якія падлягаюць атэстацыі, складае не менш за 85 працэнтаў правільных адказаў ад агульнай колькасці пытанняў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі