Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 11:07

Памёр беларус, які знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракта ў "Крокус Сіці холе"

29 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Грамадзянін Беларусі Алім Кашавараў, які ў цяжкім стане знаходзіўся ў шпіталі пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе", памёр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Пасольства Беларусі ў Расіі з жалем паведамляе пра смерць грамадзяніна Беларусі Аліма Іосіфавіча Кашаварава, 1981 года нараджэння, які атрымаў шматлікія кулявыя раненні ў час жахлівага тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным Краснагорску 22 сакавіка 2024 года. Шчыра ўдзячныя ўрачам маскоўскай бальніцы імя Боткіна, якія да апошняга змагаліся за жыццё цяжка параненага беларуса", - сказалі ў дыпмісіі.

"Пасол Беларусі Дзмітрый Крутой выказаў глыбокія спачуванні сваякам загінулага. Пасольства аказвае ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку ў транспарціроўцы цела Аліма Кашаварава на радзіму", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.

Такім чынам, колькасць грамадзян Беларусі, якія загінулі ў тэракце ў "Крокус Сіці Холе", дасягнула трох.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі