31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія дыпламаты правялі акцыю ва ўрочышчы Курапаты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламаты з Вялікабрытаніі, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Нідэрландаў раніцай 30 кастрычніка ўсклалі кветкі да мемарыяла ва ўрочышчы Курапаты побач з МКАДам. Ні адзін з удзельнікаў акцыі не змог растлумачыць беларускім журналістам, чыю памяць такім чынам ушанавалі прадстаўнікі краін ЕС. Таксама яны не адказалі на пытанне аб тым, чаму не прымаюць удзелу ў афіцыйных мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Чаму яны, знаходзячыся ў краіне і, напэўна, паважаючы яе гісторыю і народ, разам з усімі не ўдзельнічаюць ва ўскладанні кветак на плошчы Перамогі ў Мінску 9 мая - гэта пытанне таксама засталося без адказу.

"Неяк дзіўна, калі дыпламаты прыязджаюць ва ўрочышча Курапаты раніцай, ускладаюць кветкі, вянкі і тут жа знікаюць. Гэта, напэўна, не смутак, а абавязковая птушачка ў іх справаздачы. Тым больш, калі ў саміх удзельнікаў акцыі не знаходзіцца слоў, каб растлумачыць, навошта яны туды прыехалі і каго менавіта шануюць. Падобныя акцыі выглядаюць цынічна на фоне таго, што ў саміх краінах Еўрапейскага саюза дэманціруюцца помнікі савецкім салдатам, якія ўратавалі Еўропу ад фашызму. Калі дыпламаты сапраўды хочуць выказаць павагу да беларускага народа, яго традыцый і гісторыі, яны могуць гэта зрабіць, прыйшоўшы туды, дзе пахаваны тыя, хто прынёс Еўропе свабоду ад карычневай чумы. Усё астатняе - гэта не памяць, а палітычная пастаноўка пад прыкрыццём маралі", - падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА сваім меркаваннем наконт гэтай сітуацыі дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ Мікіта Бяленчанка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь - самастойная дзяржава з уласнай гісторыяй і сваімі героямі. "Недапушчальна некаму даваць права вучыць нас, як нам памятаць, каго шанаваць і дзе ўскладаць кветкі. Памяць не мае патрэбы ва ўзгадненні са знешнімі палітычнымі сіламі, асабліва еўрапейскай накіраванасці. Памяць не варта ператвараць у інструмент палітычнага націску", - адзначыў эксперт.
Паводле яго слоў, тое, што еўрапейскія дыпламаты, знаходзячыся ў Беларусі, аддаюць перавагу святкаванню Дня Перамогі не 9 мая з усёй краінай, а асобна ад усіх, 8 мая - чарговы доказ, што яны ператвараюць памяць у інструмент палітычнага націску.

"Калі яны сапраўды хочуць павагі і дыялогу, то пачынаць трэба не з перформансаў, а са шчырай павагі да нашай гісторыі, да подзвігу беларускага народа. Памяць аб героях, якія ўратавалі свет ад фашызму, - гэта не палітычная катэгорыя, а фундамент маральнага выбару, і ігнараваць гэтыя святыя для беларусаў даты, але пры гэтым чыніць акцыю ў Курапатах, значыць дэманстраваць двайныя стандарты і спробу выкарыстоўваць гісторыю выбарачна, у залежнасці ад бягучай кан'юнктуры", - рэзюмаваў Мікіта Бяленчанка.-0-