ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 15:56

Пакістанскі эксперт заявіў, што Ісламабад разглядае Мінск як будучага стратэгічнага партнёра

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ісламабад разглядае Мінск як будучага стратэгічнага партнёра, заявіў сёння журналістам выканаўчы дырэктар Цэнтра глабальных і стратэгічных даследаванняў Пакістана Халід Таймур Акрам у час круглага стала "Беларусь і Пакістан: перспектывы супрацоўніцтва ў посткавідным свеце: погляд з Мінска і Ісламабада" ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана мае вельмі доўгую гісторыю. "Яно пачалося да таго, як Беларусь набыла незалежнасць, а яшчэ раней, у пачатку 1980-х гадоў, беларускія трактары пастаўляліся ў Пакістан. Сёння нашы краіны маюць значны патэнцыял супрацоўніцтва ў розных сферах, уключаючы ваенную і эканамічную. Мы адкрылі сваё пасольства ў вашай краіне ў 2015 годзе, і цяпер супрацоўніцтва развіваецца даволі хуткімі тэмпамі. У прыватнасці, гандлёвы абарот паміж Пакістанам і Беларуссю павялічыўся на $15 млн, а экспарт з Пакістана вырас на $15,1 млн. Беларусь экспартуе трактары, прадукты харчавання, а Пакістан - рыс, фрукты і іншыя тавары. У будучым Пакістан мае намер зрабіць акцэнт на прамысловым узаемадзеянні з Беларуссю", - сказаў Халід Таймур Акрам.

"Нядаўна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам на палях форуму ШАС у Душанбэ. У Пакістане Прэзідэнта Беларусі ўспрымаюць як вельмі вопытнага лідара, і мы лічым, што ён адзін з самых моцных лідараў гэтага рэгіёна. У Пакістане Беларусь разглядаюць як будучага стратэгічнага партнёра. Мы лічым, што ваш Прэзідэнт можа стаць лідарам і правадніком далейшага ўзмацнення гэтага супрацоўніцтва", - падкрэсліў выканаўчы дырэктар цэнтра.

Паводле яго слоў, Беларусь і Пакістан могуць аб'яднаць Еўразійскі рэгіён, "паколькі Беларусь знаходзіцца ў заходняй частцы Еўразіі, а Пакістан - у паўднёвай частцы Азіі". "Як эксперт, я магу сказаць, што нашы краіны маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва і могуць многага дасягнуць", - упэўнены Халід Таймур Акрам.

"Калі гаварыць аб беларуска-пакістанскім супрацоўніцтве ў посткавідны час, то неабходна адзначыць, што ва ўмовах пандэміі свет стаў пераходзіць ад глабалізацыі да рэгіяналізацыі. У мінулым годзе на працягу чатырох месяцаў наш гандаль з Еўропай і Амерыкай быў практычна згорнуты. Таму Пакістан вырашыў пераарыентаваць гандаль на краіны Еўразійскага рэгіёна, каб у выпадку чарговага крызісу гандаль больш не зведваў такіх узрушэнняў", - дадаў выканаўчы дырэктар Цэнтра глабальных і стратэгічных даследаванняў Пакістана.

Адной з такіх краін для Пакістана стала Беларусь. "Вы выдатна справіліся з пандэміяй, тут не было лакдаўну, і ваш Прэзідэнт прыняў правільнае рашэнне ў гэтым плане", - дадаў Халід Таймур Акрам.

"Сёння першы ў гісторыі БІСД круглы стол з нашымі пакістанскімі партнёрамі - Цэнтрам геапалітычных і стратэгічных даследаванняў. Калі мы гаворым аб Пакістане і Азіі ў прынцыпе, то варта згадаць наш праект "паварот у Азію", дзе размова ідзе аб нацыянальнай стратэгіі, якая павінна грунтавацца на шэрагу канцэптуальных прынцыпаў. Адзін з іх - дыверсіфікацыя знешнеэканамічнай дзейнасці. Аснову нашай стратэгіі "павароту ў Азію" складаюць, вядома, адносіны з Кітаем. Але гэта толькі адна вялікая краіна, а Азія вялізная, таму мы лічым, што "паварот у Азію" павінен грунтавацца на краінавай рэгіянальнай дыверсіфікацыі. У кожным субрэгіёне ў нас павінна быць як мінімум некалькі пунктаў апоры", - сказаў аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі.

Ён звярнуў увагу, што Пакістан для Беларусі - адзін з дадатковых пунктаў уваходжання ў Паўднёвую Азію. "Пакістан даволі перспектыўная краіна, гэта прамыслова-індустрыяльная дзяржава з развітой многаўкладнай эканомікай. Калі паглядзець на структуру знешняга гандлю Пакістана, то іх імпарт цалкам кампліментарны нашым экспартным пазіцыям, гэта значыць мы можам узаемадапаўняць адзін аднаго ў прамысловым сектары, сельскай гаспадарцы. Менавіта ў такой кампліментарнасці нашых эканомік - вялікая ніша і перспектыва супрацоўніцтва", - упэўнены аналітык БІСД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі