Навіны сюжэта
""Марафон адзінства" ў Беларусі "
13 студзеня, Наваполацк /Кар. БЕЛТА/. Дасягненні і распрацоўкі беларускіх вучоных прадставіла Нацыянальная акадэмія навук у Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай (ПДУ) у час "Марафону адзінства", які праходзіць у Наваполацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На выстаўцы "Погляд за гарызонт", якую можна наведаць 13 і 14 студзеня ў холе ўніверсітэта, прадстаўлена толькі невялікая частка распрацовак НАН. Гэта найноўшыя распрацоўкі ў сферы генетыкі, дзе можна даведацца, што такое генетычны пашпарт здароўя чалавека, з чаго складваецца генетыка прыгажосці. Гэта і новыя матэрыялы, сярод якіх ёсць шматслойныя плёначныя электрамагнітныя экраны, монакрышталь і аграненыя ювелірныя ўстаўкі са штучна вырашчанага ізумруду, і авіякасмічныя тэхналогіі - макеты беларускага спадарожніка, беларускіх беспілотных лятальных апаратаў, аэрастата.
У экспазіцыі можна ўбачыць распрацоўкі ў сферы функцыянальнага харчавання. Наведвальнікі могуць даведацца, якія напіткі для папаўнення дэфіцыту бялковага абмену, харчаканцэнтратныя вырабы распрацаваны ў Беларусі, што новага з'явілася ў галіне дзіцячага харчавання. Дарэчы, закваскі для ёгуртаў, распрацаваныя беларускімі вучонымі, пабывалі ў космасе з першай беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай і на арктычнай станцыі. А цяпер у беларускіх палярнікаў ёсць магчымасць вырабляць на месцы мяккае марожанае. Для гэтага яны бяруць з сабой сухую малочную сумесь і фрызер. Здавалася б, у зоне вечных ільдоў халоднага ласунку павінна быць удосталь, аднак гатовае марожанае туды не завозяць, дастаўляюць толькі прадукты з доўгім тэрмінам захоўвання. У госці на шкляначку марожанага і свежапрыгатаванага ёгурту да беларусаў на станцыю заходзяць і палярнікі з іншых краін.
Уражаннямі ад выстаўкі падзяліўся студэнт ПДУ Уладзіслаў Прозараў, які захапляецца навукай. Будучага інжынера-энергетыка ўразілі прадстаўленыя тэхналогіі і распрацоўкі. "Мы ўсім горадам чакалі "Марафон адзінства", таму што гэта падзея напоўнена рознымі фарбамі. Гэта выстаўкі, культурныя мерапрыемствы, мы акунаемся ва ўсе сферы і аб'ядноўваемся. На выстаўцы, прадстаўленай ва ўніверсітэце, я даведаўся аб самых лепшых, перадавых тэхналогіях беларускіх вучоных. Мяне здзівілі тэхналогіі, звязаныя з аптычнымі вырабамі, што прымяняюцца ў медыцыне. Гэта тая сфера, якая з'яўляецца вельмі важнай і цікавай для мяне", - сказаў малады чалавек.
Арганізатары адзначылі, што ПДУ, які стаў пляцоўкай для выстаўкі, мае вялікі навуковы патэнцыял. "Тут прадстаўлена толькі невялікая частка тых распрацовак НАН, якія былі зроблены па асноўных напрамках. Гэта беспілотны лятальны транспарт, новыя матэрыялы, харчовая бяспека, тэхналогіі біятэхналагічнага профілю. Тут прадстаўлены вельмі моцны сацыягуманітарны блок. Мы ўсіх запрашаем наведаць выстаўку. Асноўная задача "Марафону адзінства" - прадэманстраваць, што мы адзіныя і з'ядноўваемся дзеля вялікай мэты", - падкрэсліў акадэмік-сакратар НАН Беларусі Аляксей Труханаў.

Рэктар ПДУ Юрый Раманоўскі адзначыў, што для ВНУ вялікі гонар прымаць не проста гасцей, а сяброў з НАН. "Навука - наша ўсё, і навукова-тэхнічны прагрэс і незалежнасць - тое, што стаіць у задачах перад універсітэтамі ў цэлым. Мы актыўна супрацоўнічаем з НАН, у нас ёсць сумесныя праекты, якія ў тым ліку прадстаўлены на выстаўках "Мая Беларусь" і "Погляд за гарызонт", і мы ганарымся вынікамі, якія ў нас ёсць", - расказаў кіраўнік універсітэта. Ён дадаў, што ў ПДУ працуюць над імпартазамяшчальнымі прадуктамі, у першую чаргу масламі, і гэтыя даследаванні вядуцца сумесна з нафтаперапрацоўчым заводам ААТ "Нафтан".-0-
Фота Аляксандра Хітрова