Сцяг Нядзеля, 29 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 снежня 2024, 17:28

"Пабудавалі Беларусь той, якая яна ёсць". Гігін - студэнтам пра галоўнае дасягненне краіны за 30 гадоў

28 снежня, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. У час "Марафону адзінства", які праходзіць у Мазыры, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Марафон адзінства" стаў рэальным асветніцкім фестывалем, звярнуў увагу Вадзім Гігін.

У студэнцкай аўдыторыі размова ішла аб галоўных дасягненнях мінулага 30-годдзя. "Мы пералічваем нашы дасягненні ў сельскай гаспадарцы, у адукацыі, у іншых галінах. Так, усё гэта так. Але мне здаецца галоўным, што за гэты час мы пабудавалі Беларусь той, якая яна ёсць. Гэта наша самае галоўнае дасягненне за 30 гадоў", - агучыў сваё бачанне генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Закрануў Вадзім Гігін і актуальнае пытанне бяспекі. "Ніводная краіна ў свеце, параўнальная з намі па тэрыторыі і насельніцтве, не мае такой гарантыі бяспекі, як Беларусь. А ў чым яна заключаецца? Калі хочаце, наша стратэгічная трыяда, (якую. - Заўвага БЕЛТА) мы атрымалі дзякуючы Саюзнай дзяржаве і дзякуючы палітыцы Прэзідэнта", - зрабіў акцэнт Вадзім Гігін.

"На першым месцы - тактычная ядзерная зброя - найважнейшы стрымліваючы фактар. Другі складнік - "Іскандэры". І трэцяе: ужо заяўлена, мы атрымаем з дзясятак комплексаў "Арэшнік", - пералічыў ён.

"У нас хапае сіл гарантаваць бяспеку. Але самае галоўнае, што мы абапіраемся сапраўды на адзінства народа ў гэтым плане", - дадаў генеральны дырэктар.

На сустрэчы студэнты, магістранты, выкладчыкі ўніверсітэта задалі і свае пытанні. У прыватнасці, пра папулярызацыію кнігі ва ўмовах лічбавізацыі, якія каштоўныя ўрокі ўсяму свету можа падаць Беларусь і пра многае іншае.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі