Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2020, 13:02

Орда расказаў пра механізмы страхавання работнікаў устаноў аховы здароўя

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда расказаў аб механізмах страхавання работнікаў устаноў аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Страхавы фонд створаны пры прафсаюзе работнікаў аховы здароўя. Матэрыяльная дапамога ў залежнасці ад ступені цяжкасці захворвання складзе ад Br600 да Br5 тыс.

"Сёння створаны страхавы прафсаюзны фонд і мы пачынаем выплату матэрыяльных кампенсацый тым медыцынскім работнікам, якія знаходзіліся непасрэдна ў кантакце з хворымі на каранавірус і самі захварэлі. Медыцынскія работнікі выконваюць свой абавязак, наш святы абавязак - падтрымаць іх у гэтай сітуацыі, - адзначыў Міхаіл Орда. - Прэзідэнт падтрымаў гэту работу прафсаюзаў. Правілы фонду вызначаюць, што няма непатрэбнай бюракратыі і нейкіх прамаруджванняў. Каб атрымаць грашовую кампенсацыю, неабходна запоўніць заяву ад прафсаюзнай арганізацыі медыцынскай установы з прыкладаннем лістка непрацаздольнасці". Старшыня ФПБ падкрэсліў, што сродкі будуць пералічвацца аператыўна без затрымак і якіх-небудзь пасрэднікаў.

"Адначасова мы ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях стварылі касы ўзаемадапамогі. Іх работа найперш накіравана на членаў прафсаюза, у якіх складваецца цяжкі матэрыяльны стан у сувязі з прастоем арганізацый, заводаў, прадпрыемстваў. Сёння неабходна аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу", - дадаў Міхаіл Орда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі