Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 18:41

Орда: наданне УНС канстытуцыйнага статусу - вялікі крок у развіцці грамадзянскай супольнасці

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наданне УНС канстытуцыйнага статусу - вялікі крок у развіцці грамадзянскай супольнасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на сустрэчы з работнікамі ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Як падкрэсліў лідар нацыянальнага прафцэнтра, праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю абмяркоўваецца вельмі шырока. Прафсаюзы за апошнія два тыдні арганізавалі больш за 2 тыс. дыялогавых пляцовак у працоўных калектывах усіх галін эканомікі.

"Як і чакалася, шмат пытанняў выклікаюць палажэнні, звязаныя з Усебеларускім народным сходам, - сказаў Міхаіл Орда. - Такіх прыкладаў, калі прадстаўнікі розных катэгорый насельніцтва непасрэдна могуць уплываць на вызначэнне курсу развіцця краіны, у свеце няшмат. Напрыклад, нават у так званых прагрэсіўных дэмакратыях у грамадскіх аб'яднанняў няма магчымасці ўдзельнічаць у прыняцці дзяржаўных рашэнняў. Улада можа да іх прыслухоўвацца, а можа і не. У нас жа дзякуючы УНС з'яўляецца магчымасць прамога ўдзелу грамадскіх аб'яднанняў, а значыць, і прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі, ветэранаў у распрацоўцы і прыняцці найважнейшых пытанняў. Для людзей гэта вельмі важна. Ужо сёння яны пытаюцца, як будзе праходзіць вылучэнне ў склад сходу прадстаўнікоў працоўных калектываў. Таму наданне УНС канстытуцыйнага статусу - адназначна вялікі крок наперад. У першую чаргу з пункту гледжання развіцця грамадзянскай супольнасці".

На дыялогавых пляцоўках людзей цікавяць самыя розныя пытанні - ад замацавання сацыяльных гарантый да пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж органамі ўлады. Паступае і нямала прапаноў па ўдасканаленні тых ці іншых норм. "Зразумела, што далёка не ўсе з іх можна прапісаць у Канстытуцыі. Гэта фундаментальны дакумент, у якім не прапішаш усе дэталі. Але многія прапановы вынесены людзьмі ад жыцця, - падкрэсліў старшыня ФПБ. - Яны не павінны згубіцца, іх трэба ўважліва вывучыць. Паглядзець, што можа вырашыць мясцовая ўлада адразу цяпер, а што далей можа быць пакладзена ў аснову абнаўлення заканадаўства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі