Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Орда: мы павінны памятаць кожнага, хто змагаўся за наш мір і свабоду

Грамадства 03.07.2019 | 18:56
Фота прэс-службы ФПБ
Фота прэс-службы ФПБ

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзны актыў па ўсёй краіне далучыўся да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". У Дзень Незалежнасці кветкі да мемарыяла "Курган Славы" ўсклалі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда і кіраўнікі галіновых прафсаюзаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

"Для кожнай беларускай сям'і гэта асаблівы дзень, паколькі вайна не абмінула нікога. У кожнага з нас ёсць свая асабістая, сямейная гісторыя аб тых героях, якія ваявалі за свабоду і незалежнасць, - адзначыў Міхаіл Орда. - У гэты дзень ва ўсёй краіне аддаюць даніну памяці нашым продкам, якія няпростай цаной здабылі Перамогу. А таксама тым, хто сваёй працай аднавіў нашу краіну. Дзякуючы ім мы сёння жывём у мірнай і свабоднай дзяржаве. І наш з вамі абавязак захаваць гэту незалежнасць".

Міхаіл Орда падкрэсліў, што для прафсаюзаў ужо стала добрай традыцыяй у знакавыя даты збірацца каля Кургана Славы - сімвала Вялікай Перамогі, гераізму і мужнасці нашага народа.

"75 гадоў мы жывём у мірнай і спакойнай краіне, і недзе ў мітусні штодзённых спраў і клопатаў мы, можа, і забываем, наколькі гэта каштоўна. Мы сёння павінны памятаць кожнага, хто змагаўся за наш мір і свабоду, і памяць аб гэтым перадаваць нашым дзецям", - сказаў старшыня ФПБ.-0-

Фота прэс-службы ФПБ

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.