Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2024, 17:34

Новай магчымай датай старту "Саюза МС-25" называюць 23 сакавіка

21 сакавіка, Каралёў /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Новай магчымай датай старту транспартнага пілатуемага карабля "Саюз МС-25" называюць 23 сакавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на крыніцы ў расійскай касмічнай галіне.

Разам з тым у "Раскосмасе" гавораць, што афіцыйна новая дата старту будзе названа пазней.

Старт павінен быў адбыцца 21 сакавіка ў 16.21. Аднак у самы апошні момант спрацавала аўтаматычная сістэма спынення запуску. Прычыны пакуль не вядомы.

У склад экіпажа "Саюз МС-25" уваходзіць прадстаўніца Беларусі Марына Васілеўская.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі