Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2025, 11:20

"Ніхто, акрамя вас, не выбера вашу будучыню". Пярцоў аб выбарах на "НЕсумнай НЕлекцыі" ў каледжы

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў у час "НЕсумнай НЕлекцыі", якая праходзіць у рамках "Марафону адзінства", падкрэсліў значнасць удзелу моладзі ў палітычным жыцці краіны. На сустрэчы са студэнтамі Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А.Кедышкі ён звярнуў увагу на важнасць фарміравання грамадзянскай адказнасці і самастойнага выбару будучыні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніхто, акрамя вас, не выбера вашу будучыню. Мы галасуем не толькі за канкрэтнага кандыдата, але і за вектар развіцця краіны, за тое, якім будзе наша грамадства ў бліжэйшыя гады", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

У сваёй прамове ён нагадаў студэнтам пра складанасці 90-х гадоў, з якімі сутыкнулася краіна пасля распаду Савецкага Саюза. Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне мае магчымасць жыць у стабільнай і паспяховай Беларусі дзякуючы працы і намаганням тых, хто выбраў шлях развіцця сваёй радзімы.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці адказнага падыходу да выбару. "З дзяцінства трэба фарміраваць правільную грамадзянскую пазіцыю. Не давярайце ваша права выбару іншым - бацькі, бабулі і дзядулі не могуць зрабіць гэта за вас", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Сустрэча выклікала жывую цікавасць у яе ўдзельнікаў. Моладзь, паводле слоў Уладзіміра Пярцова, - гэта тыя, хто ўжо ў бліжэйшыя гады стане апорай дзяржавы, створыць сем'і, будзе працаваць на карысць краіны і планаваць сваю будучыню тут, у Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі