Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2019, 09:09

Некалькі пацярпелых у ДТЗ у Карпатах беларускіх турыстаў застаюцца ў бальніцы

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі пацярпелых у ДТЗ у Карпатах беларускіх турыстаў застаюцца ў Верхавінскай цэнтральнай бальніцы ў Івана-Франкоўскай вобласці. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала СТБ са спасылкай на пасольства Беларусі ва Украіне, паведамляе БЕЛТА.

"Пасольства прадаўжае ўзаемадзейнічаць з кампетэнтнымі органамі Украіны і Беларусі ў сувязі з ДТЗ. Целы трох загінулых грамадзян дастаўлены ў Беларусь у ноч з 8 на 9 мая. Пацярпелым, якія знаходзяцца ў бальніцы ў Івана-Франкоўскай вобласці, таксама іх сваякам аказваецца неабходнае садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў", - паведаміў першы сакратар пасольства Беларусі ва Украіне Глеб Краснеўскі.

Турыстычны паход, які стаў трагедыяй, не быў аформлены юрыдычна. Некаторыя ўдзельнікі групы не мелі медыцынскіх страховак.

Як паведамлялася, аварыя здарылася 6 мая ў 11.43 у раёне вёскі Краснік Верхавінскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці. Беларускія турысты планавалі сплаў па рацэ. На грузавым аўтамабілі яны накіроўваліся да стартавага пункта маршруту. Аўтамабіль упаў у прорву з вышыні 40 м. Трое беларусаў загінулі, дзесяць з траўмамі рознай ступені шпіталізаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі