Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2024, 09:22

Не менш як дзве новыя медпаслугі або праграмы з'явіцца ў кожнай здраўніцы Беларусі ў гэтым годзе

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На менш як дзве новыя медпаслугі або праграмы з'явіцца ў кожнай здраўніцы Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Перад сістэмай краіны ў цэлым у гэтым годзе стаіць задача распрацаваць не менш як два новыя віды медыцынскіх паслуг або праграм санаторна-курортнага лячэння ў кожным аб'екце лячэбна-аздараўленчага комплексу, падкрэсліў ён.

У Год якасці важнай задачай для беларускіх санаторыяў з'яўляецца таксама арганізацыя бяспечнага знаходжання адпачывальнікаў на лячэнні і аздараўленні. "Таму прафілактычным маніторынгам эфектыўнасці дзейнасці па бяспечным знаходжанні плануецца ахопліваць усе аб'екты лячэбна-аздараўленчага комплексу на працягу года. Таксама будзем даваць адпаведныя рэкамендацыі па выніках выезду", - адзначыў Аляксандр Цай.
Пры маніторынгу аглядаецца якасць аказання медыцынскіх паслуг, арганізацыя медыцынскага напрамку дзейнасці, выкананне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, пажарнай бяспекі, эксплуатацыя і бяспека будынкаў, збудаванняў і многія іншыя моманты. "Таму тут таксама будзем акцэнты расстаўляць. У тым ліку мы паставілі сабе дадатковы паказчык у перыяд дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі бягучага года - адсутнасць абгрунтаваных скаргаў з боку бацькоў у адносінах да дзяцей, якія знаходзяцца на аздараўленні", - расказаў намеснік дырэктара.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі