Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Нацыянальны аэрапорт Мінск расказаў аб рэкордах 2018 года і незвычайных пытаннях пасажыраў

Грамадства 11.01.2019 | 19:31

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск падвёў вынікі работы ў 2018 годзе, расказаўшы пра цікавыя лічбы і незвычайныя факты, якімі запомніўся мінулы год, паведамляе БЕЛТА.

Максімальная колькасць абслужаных рэйсаў у дзень склала ў 2018 годзе 192, максімум у месяц - 5 215 рэйсаў. 540 142 - рэкордная колькасць абслужаных пасажыраў за месяц.

Колькасць абслужаных у Нацыянальным аэрапорце Мінск самалётавылетаў склала 26 082. У топ-5 самых папулярных напрамкаў увайшлі Масква, Кіеў, Санкт-Пецярбург, Варшава, Франкфурт-на-Майне.

Самае нечаканае пытанне ў даведачнай - як купіць кола для самалёта, самае незвычайнае - якая норма ручной паклажы. Задавалі пытанні і праз сацсеткі, напрыклад, пісалі "як справы? што робіш?".

У 2018 годзе ў аэрапорце было прынята і адпраўлена 3 113 476 адзінак багажу. Дзіцячая каляска - самая незвычайная забытая рэч, што знаходзілася ў камеры захоўвання.

У барах службы кейтэрынгу выпілі 174 111 кубкаў кавы, часцей за ўсё куплялі шакалад, цукеркі, зефір.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".