Фота з архіва
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі 17 верасня будуць кансультаваць бясплатна. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Юрый Лукашэвіч.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
На працягу рабочага дня жыхары і госці Беларусі пры асабістым звароце да натарыуса змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, даверанасцей, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомай маёмасці, ажыццяўленні выканаўчых надпісаў.
Правядзенне ў ходзе прававой асветы такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя даныя і час работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-