Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2016, 18:57

Насельніцтва цяпер пакрывае больш як 40 працэнтаў кошту ЖКП

24 сакавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Насельніцтва цяпер пакрывае каля 40 працэнтаў кошту жыллёва-камунальных паслуг, паведаміў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў у час круглага стала "Плата за ЖКП: новыя тарыфы і падыходы" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Тарыфы вызначаны, і Міністэрства эканомікі дакладна падлічыла, колькі сёння пакрываем кошту ЖКП мы, грамадзяне, па стандартнай двухпакаёвай кватэры. Узровень кампенсавання цяпер складае крыху больш як 40 працэнтаў. Пры гэтым да канца года перад намі пастаўлена задача выйсці на ўзровень не меншы за 50 працэнтаў. І не за кошт павышэння тарыфаў, а за кошт зніжэння ўнутраных выдаткаў і непрадукцыйных затрат", - падкрэсліў міністр.

Аляксандр Церахаў растлумачыў, што ў міністэрстве прааналізавалі рэзервы галіны і ацанілі іх у памеры Br2,5 трлн. "Гэта сур'ёзная задача, якая стаіць перад усімі арганізацыямі ЖКГ, але ўжо распрацаваны дакладныя планы мерапрыемстваў, дзе прапісана ўсё, што трэба зрабіць", - адзначыў ён.

"На першы погляд, лічба вельмі вялікая, але трэба разумець, што мы не стаім на месцы ў тэхнічным плане - ідзе перааснашчэнне. Калі гаварыць аб іншых рэзервах, то трэба знізіць спажыванне электрычнай энергіі, за кошт укаранення сістэм аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі павысіць прадукцыйнасць працы. Напрыклад, там, дзе працавалі пяць чалавек, сёння трэба паспрабаваць абысціся чатырма. Важна таксама папрацаваць з амартызацыяй, каб яна не налічвалася залішне", - расказаў міністр.

Акрамя таго, адзначыў Аляксандр Церахаў, былі прыняты рашэнні па давядзенні ўсім прадпрыемствам адзінага ўзроўню накладных расходаў для таго, каб выключыць любыя празмернасці прадпрыемстваў. "Мы павінны паставіць вельмі строгія рамкі, тады і забяспечым гэту лічбу - не менш як 50 працэнтаў кампенсавання", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі