Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 13:47

МЗС аб заяўленай дапамозе бежанцам ад ЕС: ніводнага плацяжу ад Еўропы пакуль не паступіла

25 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Ніводнага плацяжу для дапамогі бежанцам ад ЕС пакуль не паступіла, заявіў журналістам прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Анатоль Глаз адзначыў, што было шмат пытанняў па заяве высокага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля ў мінулы аўторак. "Ён заявіў, што накіруе тэхнічную групу ЕС для таго, каб узаемадзейнічаць з беларускімі ўладамі па сітуацыі. На момант заявы група папрацавала ўжо ў Беларусі. Гэта яркі паказчык таго, наколькі яны валодаюць сітуацыяй на справе і наколькі сур'ёзна гэтым пытаннем займаюцца. У сухім астатку ад Еўракамісіі акрамя заяў аб намерах нічога няма. Паказальна, што тэхнічныя эксперты ў час наведвання ТЛЦ з бежанцамі так і не паразмаўлялі", - адзначыў ён.

Узнімалася і тэма адмененых рэйсаў з Ірака. Паводле слоў Анатоля Глаза, бежанцам, якія жадаюць вярнуцца дадому, перашкод няма. Наадварот, аказваецца садзейнічанне, у тым ліку ў афармленні дакументаў.

"Бачыў у навінах, што рэйс адменены з-за праблем з плацяжамі ад нашых еўрапейскіх партнёраў. Пакуль ніякіх плацяжоў мы ад іх не атрымалі ні па адным з узгодненых напрамкаў. Пакуль толькі дэкларацыі аб намерах", - расказаў Анатоль Глаз.

З першых дзён актыўна вядзецца ўзаемадзеянне з профільнымі арганізацыямі сістэмы ААН. Але пакуль, паводле слоў Анатоля Глаза, прыязджаюць на граніцу часцей за ўсё сакратарыяты, якія не могуць прымаць кіраўніцкія рашэнні і абмежаваны ў магчымасцях. "Хоць нам хацелася б большага ўдзелу і ўключанасці", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што Беларусь адкрыта для ўсіх у пытанні асвятлення сітуацыі. "Паступіла больш за 200 заявак ад СМІ на работу на граніцы. Акрэдытаваны былі і чатыры курдскія журналісты. Ніякіх перашкод у рабоце медыя няма", - дадаў прэс-сакратар МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі