Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2019, 17:04

МЗП і грашовыя даходы насельніцтва за красавік не індэксуюцца - Мінпрацы

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за красавік не індэксуюцца, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Як растлумачылі ў Мінпрацы, у адпаведнасці з законам "Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" індэксацыя ўяўляе сабой карэкціроўку велічыні не маючых адначасовага характару даходаў фізічных асоб з бюджэтных крыніц у мэтах частковага пакрыцця страт, выкліканых інфляцыяй, і праводзіцца ў выпадку перавышэння пяціпрацэнтнага парога індэксам спажывецкіх цэн, вылічаным нарастаючым вынікам з моманту іх папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за красавік да сакавіка склаў 100,04 працэнта. Ён не перасягнуў пяціпрацэнтнага парога да кастрычніка 2018 года (месяца перагляду заработнай платы, дзяржаўных стыпендый навучэнцам, стыпендый клінічным ардынатарам, стыпендый работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перапрадрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт, і іншых даходаў, якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, што ўстанаўліваюцца ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду) і да студзеня 2019 года (месяца перагляду ўстаноўленых ад базавай велічыні дапамог па беспрацоўі і стыпендый грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта). У сувязі з гэтым названыя віды даходаў за красавік не індэксуюцца.

Мінімальная заработная плата ўстаноўлена з 1 студзеня бягучага года ў памеры Br330 і індэксацыі за красавік таксама не падлягае. Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі