Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2020, 19:55

МУС просіць беларусаў своечасова паведамляць аб падазроных асобах і прадметах

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС просіць жыхароў і гасцей Беларусі своечасова перадаваць інфармацыю аб з'яўленні ў населеных пунктах краіны і паблізу іх падазроных асоб і прадметаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.

У МУС адзначылі, што органы ўнутраных спраў прымаюць вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі грамадзян, у тым ліку пры правядзенні грамадска-палітычных мерапрыемстваў.

Ведамства таксама выказала ўдзячнасць грамадзянам, якія праявілі пільнасць і своечасова праінфармавалі праваахоўныя органы аб падазроных грамадзянах. Размова ідзе пра баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, якія былі затрыманы 29 ліпеня пад Мінскам. Як паведамлялася, мужчыны прыбылі ў Беларусь для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі