Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2020, 19:34

МУС: на лінію 102 усё часцей звоняць мінчане, незадаволеныя дзеяннямі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На лінію 102 сталі актыўна званіць жыхары Мінска, незадаволеныя дзеяннямі ўдзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. За апошнія суткі ў сталічную міліцыю звярнуліся некалькі соцень чалавек, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

"Простыя законапаслухмяныя людзі: рабочыя, пенсіянеры, шматдзетныя бацькі, вадзіцелі грамадскага транспарту і таксі просяць забраць з вуліц шумных і агрэсіўных пратэстуючых. Сваімі дзеяннямі правапарушальнікі не даюць людзям своечасова дабрацца на работу і вярнуцца дадому, пакласці дзяцей спаць, спакойна адпачываць пажылым людзям, перашкаджаюць праезду грамадскага транспарту, а таксама аўтамабіляў камунальных і экстранных службаў горада. У тым ліку перашкаджаюць міліцэйскім патрулям аператыўна выязджаць на спыненне сямейных скандалаў, да месцаў злачынстваў", - расказалі ў МУС.

Як адзначылі ў ведамстве, Telegram-каналы актыўна заклікаюць людзей выходзіць на вуліцы і на праезную частку, блакіраваць дарогі ў час пік. "Спецыяльна выбраны час, каб як мага больш людзей цярпелі ад гучных клаксонаў і шумных пратэстуючых, каб стварыць ілюзію масавасці. Правакацыі параджаюць вялікія праблемы для звычайных грамадзян. Міліцыя прадоўжыць рэагаваць на правапарушэнні, і ні адзін званок на лінію 102 не застанецца без увагі", - адзначылі ў МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі