Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2020, 13:11

МТЗ перадаў 16 трактароў рэсурсным цэнтрам устаноў адукацыі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод перадаў 16 трактароў рэсурсным цэнтрам устаноў адукацыі краіны, што рыхтуюць трактарыстаў і спецыялістаў, якія абслугоўваюць тэхніку BELARUS. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Перадача тэхнікі адбылася перад Новым годам. Папярэдне была праведзена падрыхтоўка і абкатка трактароў. Машыны атрымалі прафесійна-тэхнічныя сельскагаспадарчыя ліцэі і каледжы, сельгасакадэмія, аграрны ўніверсітэт - усяго 16 устаноў адукацыі з усіх абласцей рэспублікі.

fff1

Як адзначылі на прадпрыемстве, МТЗ заўсёды актыўна ўзаемадзейнічаў з установамі адукацыі, аднак гэта перадача трактароў з новай лінейкі стала самай маштабнай. Стратэгічны крок, накіраваны на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэсурсных цэнтраў, высока ацанілі навучальныя ўстановы.

fff2

У прыватнасці, дырэктар Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Юрый Корсік выказаў удзячнасць МТЗ і ўсім трактарабудаўнікам за такую неабходную для рэсурснага цэнтра дапамогу. "Тое, што будучыя трактарысты-машыністы змогуць вучыцца на такой сучаснай тэхніцы, вельмі важна для нас і вельмі перспектыўна для развіцця адукацыйнага працэсу", - сказаў ён. Паводле слоў кіраўніка ліцэя, практычная карысць ад наяўнасці рэсурснага цэнтра, які мае моцную матэрыяльна-тэхнічную базу, відавочная: са з'яўленнем на вучэбнай пляцоўцы сучаснай мадэлі трактара МТЗ магчымасцей у рэсурснага цэнтра стане яшчэ больш.

Дырэктар Калінкавіцкага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя Мікалай Федарук звярнуў увагу на тое, што сельскагаспадарчыя арганізацыі сёння адчуваюць патрэбнасць у рабочых, якія маюць веды аб найноўшых тэхналогіях і ўмеюць якасна эксплуатаваць сучасную тэхніку і абсталяванне. Таму вельмі важна, каб навучэнцы мелі магчымасць атрымліваць адпаведныя навыкі. У ліцэі пакуль няма ўласнага рэсурснага цэнтра, аднак у бліжэйшай перспектыве яго плануюць адкрыць. Установа адукацыі мае дастатковую вучэбна-вытворчую базу і кадравы патэнцыял. Праект стварэння рэсурснага цэнтра знаходзіцца ў стадыі зацвярджэння. Перададзены ўстанове адукацыі BELARUS-920.2 стане першым новым трактарам новай адукацыйнай пляцоўкі Гомельшчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі