Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2021, 16:18

Моцныя дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі 4 ліпеня

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 4 ліпеня месцамі чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі ліўні. У асобных раёнах пройдуць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах - з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём - 22-28 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі