Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2021, 09:00

Моцныя дажджы чакаюцца 28 чэрвеня па ўсходзе Беларусі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 28 чэрвеня ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы, месцамі па ўсходзе - моцныя дажджы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. У Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі па ўсходзе моцныя дажджы. У начны і ранішні час месцамі будзе назірацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 13 да 19 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе плюс 21-27.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі