23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны снег і галалёдзіца чакаюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер будзе паўночна-ўсходні і ўсходні, умераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра чакаецца ў межах ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. -0-
