Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 16:02

Моладзі ў Беларусі ўдзяляецца вельмі шмат увагі - Шулейка

26 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Моладзі ў Беларусі ўдзяляецца вельмі шмат увагі, заявіў на адкрыцці справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласной арганізацыі ГА "БРСМ" старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння і ўрад, і краіна вельмі шмат удзяляюць увагі моладзі. Мы, дарослыя, хочам быць бліжэй да вас, каб ведаць, што ў вас на душы, чым вы жывяце, чаму радуецеся. Вы - частка нашага грамадства, вам жыць, працаваць і тварыць па-новаму. Ад таго, як і што вы будзеце рабіць, залежыць, якой будзе Беларусь у будучым", - сказаў губернатар.

Юрый Шулейка заклікаў дэлегатаў канферэнцыі ўважліва адносіцца да сацыяльных і палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, дапамагаць органам улады на месцах вырашаць актуальныя задачы. Ён уручыў самым актыўным прадстаўнікам маладзёжнай арганізацыі граматы і падзякі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

XXXVI справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі БРСМ праходзіць пад слоганам "БРСМ: Яркі. Адзіны. Твой". У абласным цэнтры маладзёжнай творчасці сабраліся дэлегаты з усіх раёнаў вобласці, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ", грамадскіх аб'яднанняў - усяго каля 250 чалавек.

Мерапрыемства праходзіць у фармаце дыялогавай пляцоўкі, у час якой дэлегаты і госці падвядуць вынікі работы арганізацыі за апошнія тры гады і вызначаць прыярытэтныя задачы і напрамкі дзейнасці на бліжэйшую будучыню. Адной з цэнтральных тэм дыялогу стане абмеркаванне новай стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года. Удзельнікі канферэнцыі выберуць новы склад абласнога камітэта і дэлегатаў на 44-ы з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, правядзенне якога запланавана ў Міжнародны дзень моладзі ў Мінску. Будзе прыняты зварот да моладзі Брэстчыны. Завершыцца мерапрыемства цырымоніяй ускладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

На 1 ліпеня ў Брэсцкай абласной арганізацыі ГА "БРСМ" было больш за 40,5 тыс. чалавек-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі