Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2020, 12:17

Моладзь Беларусі можа выказаць прапановы аб развіцці краіны на платформе "Рух наперад"

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі запускае платформу "Рух наперад". Мэта праекта - кансалідацыя моладзі, якая хоча прагрэсіўнага руху Беларусі ў будучыню. Аб гэтым сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў старшыня Маладзёжнага парламента Ягор Макарэвіч.

"Удзельнікамі руху стануць маладыя беларусы, якія дасягнулі пэўных вынікаў у сваёй сферы. Праект дасць магчымасць сфарміраваць вобраз Беларусі будучыні, дзе кожны малады чалавек зможа прадставіць сваю ідэю або праект на тэму руху Беларусі наперад", - расказаў Ягор Макарэвіч.

У час прэс-канферэнцыі

У сацыяльных сетках таксама будзе запушчаны хэштэг #ДвижениеВперед, пад якім любы карыстальнік інтэрнэт-супольнасці зможа размясціць інфармацыю аб тым, што ён лічыць важным дасягненнем Беларусі за перыяд незалежнасці, або выказаць сваё меркаванне адносна развіцця краіны ў доўгатэрміновай перспектыве. Акрамя таго, ужо запушчаны сайт vpered.online.

"Гэта першы праект, які запускаецца пад эгідай Маладзёжнага парламента. Ідэя платформы "Рух наперад" з'явілася дзякуючы пасылу аб'яднаць моладзь з розных сфер і з рознымі поглядамі. На жаль, мы бачым сёння спробы ўздзейнічаць на моладзь, заклікаць яе да нейкіх дэструктыўных дзеянняў, у тым ліку з дапамогай Telegram-каналаў. Безумоўна, мы павінны гэтаму процістаяць. Акрамя таго, дзякуючы маладзёжнай платформе імкнёмся аб'яднаць канструктыўную і думаючую моладзь", - адзначыў старшыня Маладзёжнага парламента.

У час прэс-канферэнцыі

Удзельнікі руху і члены Маладзёжнага парламента правядуць сустрэчы з маладзёжным актывам усіх абласцей і Мінска, па выніках якіх будзе сфарміраваны пул маладзёжных праектаў, якія стануць ключавымі ў далейшай рабоце парламента. "Платформа прадугледжвае фарміраванне будучыні Беларусі як незалежнай суверэннай дзяржавы, што развіваецца па той траекторыі, якую вызначае толькі беларускі народ", - падкрэсліў Ягор Макарэвіч.

Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі пачаў работу 2 ліпеня. У яго ўваходзяць 70 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года, якія прадстаўляюць усе вобласці і Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі