Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2019, 11:55

Мокры снег з дажджом і да 6 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 снежня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег з дажджом і да 6 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень - 1-6 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі