Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2019, 11:37

МНС Беларусі апублікавала інтэрактыўную карту месцаў вадохрышчанскіх купанняў

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС Беларусі прадставіла інтэрактыўную карту месцаў вадохрышчанскіх купанняў, дзе будуць дзяжурыць ратавальнікі АСВОДа, а таксама работнікі міліцыі, МНС, хуткай дапамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Азнаёміцца з картай можна на сайце МНС. На ёй адзначаны толькі спецыяльна абсталяваныя месцы, дзе будуць працаваць ратавальнікі і медработнікі. "Пры націсканні на кропку можна ўбачыць дакладнае месцазнаходжанне пункта купання. Перад апусканнем у ваду спецыялісты раскажуць усю неабходную інфармацыю, а ў выпадку надзвычайнай сітуацыі аператыўна акажуць дапамогу", - адзначылі ў МНС.

Інфармацыя для карты прадастаўлена Беларускім рэспубліканскім таварыствам ратавання на водах. Для зручнасці МНС рэкамендуе адкрываць карту на камп'ютары або планшэце.

Ратавальнікі нагадалі, што не лішнім будзе азнаёміцца з рэкамендацыямі спецыялістаў. Знайсці іх можна таксама на сайце МНС у раздзеле "Будзь гатовы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі