Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мясцовыя саветы павінны быць больш актыўнымі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач - Папкоў

Грамадства 26.02.2019 | 13:31

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя саветы павінны быць больш актыўнымі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў у час сумеснага пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вырашылі правесці такую сустрэчу, запрасіць усіх старшынь мясцовых саветаў і разгледзець тэму фарміравання асноўных напрамкаў устойлівага развіцця тэрыторый у мэтах правядзення эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі, накіраванай на павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Тэма даволі актуальная, праблемная, і нам вельмі хацелася б, каб мы разам з вамі разгледзелі ўвесь комплекс гэтых пытанняў. Мясцовыя саветы павінны быць больш актыўнымі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, тым больш паўнамоцтваў у іх для гэтага дастаткова", - сказаў Аляксандр Папкоў.

У першай палавіне дня абмеркаванне праходзіць у групах, затым удзельнікі сумеснага пасяджэння азнаёмяцца з арганізацыяй работы мясцовых улад па ўстойлівым развіцці і павышэнні якасці жыцця насельніцтва ў Мінскім, Смалявіцкім і Дзяржынскім раёнах. "У рабоце прымаюць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, яны выступаюць у якасці экспертаў. Наша задача разабрацца ва ўсіх праблемах, якія сёння хвалююць. Таму сустрэча пройдзе ў фармаце пытанне-адказ", - адзначыў старшыня пастаяннай камісіі.

Сумеснае пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце будзе праходзіць 26-27 лютага. Яго ўдзельнікі прааналізуюць ролю і функцыі мясцовага самакіравання ў сучасным грамадстве, абмяркуюць актуальныя пытанні ўстойлівага развіцця тэрыторый, а таксама перспектывы рэгіянальнай палітыкі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена занятасці, стварэнню ў рэгіёнах сучасных вытворчасцей і рабочых месцаў, выпуску прадукцыі з высокім узроўнем дабаўленай вартасці, развіццю прадпрымальніцтва, самазанятасці. У мерапрыемстве прымаюць удзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыні Саветаў дэпутатаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, кіраўніцтва Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Мінфіна, Мінжылкамгаса, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2020 годзе Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.