Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 09:18

Міцкевіч расказаў, якія пытанні будуць разглядацца на маючым адбыцца УНС

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, якія пытанні будуць разглядацца на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе.

Важнейшымі ў парадку дня пасяджэння УНС будуць пытанні абароны і бяспекі. На зацвярджэнне УНС вынесуць абноўленыя Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі. Акрамя таго, будуць вызначацца задачы на чарговую пяцігодку, вырашацца кадравыя пытанні.

"Першы сход пачнецца з таго, што будуць выбраны адпаведныя рабочыя органы - у гэтым выпадку падліковая камісія. Будзе зацверджаны парадак дня, выбраны старшыня, намеснікі і Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу, без якіх сам гэты канстытуцыйны орган функцыянаваць паўнацэнна не можа", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Гранічная колькасць дэлегатаў УНС - 1200 чалавек. "Прэзідыум - не больш за 15 чалавек. Колькасны склад Прэзідыума і намеснікаў будзе вызначаць сход на сваім першым пасяджэнні для таго, каб затым выбраць ужо непасрэдна канкрэтных людзей і ў склад Прэзідыума, і ў якасці намеснікаў, - адзначыў начальнік сакратарыята. - Пастаянна будзе працаваць сакратарыят, які будзе забяспечваць работу і ў працэсе правядзення сходу, і ў перапынках паміж пасяджэннямі. Будзе працаваць у перапынках Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу, у якога таксама ёсць свая кампетэнцыя. Таму што УНС у нас згодна з законам не радзей за адзін раз у год павінен збірацца. Але ёсць нейкія бягучыя пытанні, якія будзе вырашаць Прэзідыум. Калі гаварыць пра сакратарыят УНС, які будзе забяспечваць работу і ў перапынках, і ў тым ліку пастаянна Прэзідыума УНС, - гэта не больш за 10 чалавек".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі