Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2020, 10:47

Мінпрацы ўстанавіла разліковую норму рабочага часу на 2021 год

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разліковая норма рабочага часу на 2021 год устаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 лістапада 2020 года нумар 103, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Разліковая норма рабочага часу на 2021 год пры поўнай норме яго працягласці складзе для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю - 2050 гадзін, а для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным у нядзелю - 2031 гадзіну.

"У 2021 годзе колькасць рабочых гадзін пры шасцідзённым рабочым тыдні меншая, чым пры пяцідзённым, таму што чатыры нерабочыя святочныя дні - 2 студзеня, 1 мая, 3 ліпеня і 25 снежня - прыпадаюць на суботу. Такая ж сітуацыя складвалася, напрыклад, у 2009-м, 2010-м, 2015-м і 2020 гадах", - адзначылі ў міністэрстве.

Гэта разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці рабочага часу (40 гадзін у тыдзень) і толькі для названых рэжымаў работы. "У арганізацыях з іншымі рэжымамі работы наймальнік самастойна разлічвае норму рабочага часу каляндарнага года з захаваннем норм артыкулаў 112-117 Працоўнага кодэкса. Сваім лакальным прававым актам ён устанаўлівае на адпаведны каляндарны год яе велічыню, якая будзе з'яўляцца для работнікаў арганізацыі поўнай нормай працягласці рабочага часу", - дапоўнілі ў Мінпрацы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі