Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2021, 10:26

Мінпрацы назвала топ запатрабаваных прафесій па галінах

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У агульнарэспубліканскім банку вакансій заяўлена больш за 76 тыс. вакансій, з іх амаль 62 працэнты - па рабочых прафесіях. У Мінпрацы і сацабароны расказалі, якіх прапаноў на поўны рабочы дзень больш за ўсё ў кожнай канкрэтнай сферы дзейнасці і як сітуацыя змянілася з сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

Агульная колькасць вакансій за месяц крыху вырасла. Больш за ўсё месцаў на поўны рабочы дзень, як і месяцам раней, заяўлена арганізацыямі прамысловасці, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, аховы здароўя і ў сферы сацыяльных паслуг, будаўніцтва, аптовага і рознічнага гандлю.

Калі канкрэтна, то ў прамысловасці асабліва патрабуюцца швачкі (1,3 тыс. вакансій), слесары-рамонтнікі (479 вакансій), электраманцёры па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (447 вакансій - тут самы прыкметны прырост свабодных месцаў), слесары механазборачных работ (411 вакансій) і вадзіцелі аўтамабіля (319 вакансій).

У сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы арганізацыі маюць патрэбу ў трактарыстах-машыністах сельгасвытворчасці (1,5 тыс. вакансій), аператарах машыннага даення (901 вакансія), вадзіцелях аўтамабіля (729), жывёлаводах (672) і ветурачах (445 вакансій).

Медыкі нязменна ў топе запатрабаваных прафесіяналаў: у банку 2,4 тыс. вакансій медыцынскай сястры, 2,3 тыс. - урача-спецыяліста. Патрэбны і санітары (1,2 тыс. вакансій), фельчары-лабаранты (364), фельчары (260 вакансій).

У будаўніцтве, наадварот, колькасць свабодных месцаў зменшылася, напрыклад, з топа запытаў наймальнікаў зніклі тынкоўшчыкі. Цяпер найбольш запатрабаваны муляры (557 вакансій), цесляры (327), маляры (317) і мантажнікі будаўнічых канструкцый (229 вакансій).

Нарэшце, у гандлі, як і ў сакавіку, вялікі выбар прапаноў для прадаўцоў (1,4 тыс. вакансій), кантралёраў-касіраў (803). Для грузчыкаў у гэтай сферы ёсць 405 вакансій, повараў - 276, вадзіцеляў аўтамабіля - 153 вакансіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі