Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2018, 11:37

Міністры ў лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у лістападзе правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На 16 лістапада запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў Кармянскім райвыканкаме, міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага - у Бешанковіцкім райвыканкаме, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі - у Быхаўскім райвыканкаме.

У Гродзенскім райвыканкаме 22 лістапада адбудзецца прыём грамадзян міністрам абароны Андрэем Раўковым. У Дзяржынскім райвыканкаме 23 лістапада грамадзян прыме міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 27 лістапада правядзе прыём грамадзян у Асіповіцкім райвыканкаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі