Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 18:58

Міністэрства аховы здароўя ўнесла змяненні ў інструкцыю аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ўнесла змяненні ў інструкцыю аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці. Адпаведныя змяненні замацаваны ў пастанове нумар 48 ад 7 мая 2021 года, паведамляе БЕЛТА.

У пастанове ўдакладняецца, у якіх выпадках вызначаецца патрэбнасць у доглядзе хворага члена сям'і: пры вострых захворваннях (траўмах), крызавых станах, абвастрэнні (дэкампенсацыі) хранічных захворванняў, калі адсутнасць догляду пагражае яго здароўю.

Пашыраны паказанні для выдачы даведкі аб часовай непрацаздольнасці па доглядзе інваліда I групы ў выпадку, калі чалавек, які фактычна даглядае яго, не можа ажыццяўляць догляд па стане свайго здароўя ў сувязі з аказаннем яму меддапамогі ў амбулаторных або стацыянарных умовах.

Удакладнены парадак правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці (якая праводзіцца УКК) пры неабходнасці выдачы дакумента, што засведчвае часовую непрацаздольнасць у Беларусі пацыентаў, якія знаходзяцца за межамі краіны, а таксама для тых, хто працуе дыстанцыйна ва ўстановах на тэрыторыі Беларусі. Удакладнены парадак, як праводзіцца экспертыза часовай непрацаздольнасці пацыентам, якія працуюць ва ўстановах рэспублікі за мяжой: на аснове медыцынскіх дакументаў (выпісак з іх), якія пацвярджаюць часовую непрацаздольнасць, выдадзеных у краіне пражывання.

Акрамя таго, інструкцыя дапоўнена нормай аб неабходнасці ўнясення лечачым урачом у медыцынскія дакументы інфармацыі аб даце наступнага агляду пацыента (асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе) у любыя тэрміны часовай непрацаздольнасці, але не пазней за апошні дзень вызвалення ад работы (службы, вучобы), пазначаны ў лісце непрацаздольнасці (даведцы аб часовай непрацаздольнасці).

Пастанова ўступае ў сілу з 23 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі