Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2022, 10:21

Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з ВРІ і COVID-19 не рэкамендуе праводзіць сустрэчы выпускнікоў

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з высокай захваральнасцю на ВРІ і COVID-19 не рэкамендуе правядзенне вечароў сустрэч выпускнікоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"На гэты час у Беларусі адзначаецца павелічэнне колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і COVID-19, у тым ліку сярод дзяцей, якія наведваюць арганізаваныя калектывы.

З улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі і ў мэтах мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання ВРІ і COVID-19 сярод насельніцтва Міністэрства аховы здароўя не рэкамендуе правядзенне вечароў сустрэч выпускнікоў", - адзначылі ў прэс-службе.

Размова ідзе як аб правядзенні вячэрніх суботніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, так і ў аб'ектах грамадскага харчавання. Мэтазгодна перанесці правядзенне такіх сустрэч на больш позні перыяд (пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі).

З улікам развіцця дыстанцыйных сродкаў камунікацый Міністэрства аховы здароўя прапануе былым аднакласнікам, выпускнікам розных гадоў і педагогам правесці сустрэчы ў сацыяльных сетках або з дапамогай праграм для арганізацыі відэаканферэнцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі